Беларускі вядуць у матчы Кубка федэрацыі супраць Нямеччыны — 1:0

Беларускі вядуць у матчы Кубка федэрацыі супраць Нямеччыны — 1:0

Беларускія тэнісісткі вядуць у матчы Кубка федэрацыі, які гуляюць супраць каманды Нямеччыны. Першы адзіночны паядынак правяла Арына Сабаленка — яна перамагла ў напружанай барацьбе Таццяну Марыя 4:6, 6:1, 6:2.

Другую адзіночную сустрэчу праводзіць Аляксандра Сасновіч, саперніца якой — Антонія Лотнер.

Матч стартавага раўнда Сусветнай групы Кубка федэрацыі праходзіць у Мінску 10 і 11 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі