Беларускі засталіся без медалёў у біятлонным спрынце на Алімпіядзе

Беларускі засталіся без медалёў у біятлонным спрынце на Алімпіядзе

Беларускія біятланісткі засталіся без медалёў у спрынтарскай алімпійскай гонцы, якая прайшла 10 лютага ў Пхенчхане. У спрынце ўдзельнічалі чатыры нашых спартсменкі — Дар’я Домрачава, Ірына Крыўко, Надзея Скардзіна і Надзея Пісарава.

На жаль, ніводная з нашых біятланістак не паказала добрай стральбы і нават вядомая сваімі снайперскімі якасцямі Скардзіна дапусціла ажно тры промахі. У выніку Домрачава заняла 9-е месца (з 2 промахамі), Крыўко — 17-е (адзін промах), Скардзіна — 36-е, Пісарава — 52-е (2 промахі).

Перамога ў гонцы дасталася нямецкай спартсменцы Лаўры Дальмаер, на другім месцы — прадстаўніца Нарвегіі Мартэ Олсбу, а бронза — у чэшкі Веранікі Віткавай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі