Беларускі займаліся прастытуцыяй у Турцыі, каб выплаціць крэдыты

Сямнаццаць жыхарак Гомельшчыны былі завербаваныя для заняткаў прастытуцыяй у Турцыі. Яны прызнаныя пацярпелымі па справе аб гандлі людзьмі, якая накіраваная для разгляду ў суд Савецкага раёна Гомеля.  БелаПАН нагадвае, што арганізацыя па перапраўцы дзяўчат з краін былога Савецкага Саюза ў Турцыю для сэксуальнай эксплуатацыі была створаная ў 2006 годзе. У Беларусі дзейнічала яе філія. Вярбоўшчыкі выбіралі тых дзяўчат, якія не мелі сем'яў і мала зараблялі па месцы працы. Аднак ехалі ў Турцыю і замужнія жанчыны, якія такім чынам спрабавалі вырашыць свае фінансавыя праблемы, напрыклад, выплату крэдытаў. Многія з іх вярталіся на радзіму амаль без грошай. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі