Беларускіх спартсменаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года

Беларускіх спартсменаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года

Беларускіх і расійскіх спартсменаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года ў Парыжы. Такое меркаванне выказаў сябра Міжнароднага алімпійскага камітэта, былы кіраўнік Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Крэйг Рыдзі. Шанцы Беларусі і Расіі ўсё ж вярнуцца ў сусветны спорт і трапіць на Алімпійскія гульні ён назваў "малаверагоднымі".

Справа ў тым, што кваліфікацыя да Алімпійскіх Гульняў ужо пачынаецца, а беларускія і расійскія спартсмены адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў (за асобнымі выключэннямі — веласпорт, дзюдо і тэніс), і не могуць у ёй паўдзельнічаць. І МАК, відаць, давядзецца разглядаць гэтую праблему. Рыдзі лічыць, што большасць выступае супраць удзелу беларусаў і расіян у кваліфікацыі.

Спартсменаў з Беларусі і Расіі адхілілі ад міжнародных спаборніцтваў пасля расійскай агрэсіі супраць Украіны. МАК рэкамендаваў гэта зрабіць міжнародным спартыўным федэрацыям. Нядаўна прэзідэнт МАК Томас Бах наведаў Украіну і заявіў, што яго арганізацыя па-ранейшаму выступае супраць удзелу беларускіх і расійскіх спартсменаў у міжнародных спаборніцтвах.

Беларускіх спартсменаў могуць не дапусціць да Алімпіяды 2024 года
Крэйг Рыдзі / Laurent Gilliéron/EPA

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі