Беларускім хакеістам паставілі задачу на Алімпіяду: заняць 4-е месца
Задача хакейнай зборнай на Алімпіядзе ў Ванкуверы застаецца ранейшай — заняць месца не ніжэйшае за чацвёртае. Аб гэтым заявіў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Ўладзімір Навумаў.
3 лістапада ў Міністэрстве спорту і турызму адбылася рабочая нарада па пытанні падрыхтоўкі хакейнай зборнай да Алімпіяды ў Ванкуверы.
Па яе выніках кіраўніцтва спартыўнай галіны дало Навумаву даручэнне ўнесці да 15 лістапада спіс кандыдатур на пасаду галоўнага трэнера для абмеркавання ў Мінспорту.
Да 20 лістапада будзе прынята сумеснае рашэнне аб прызначэнні галоўнага трэнера алімпійскай зборнай па хакеі.
БелаПАН