Беларускія барцы грэка-рымскага стылю не атрымалі алімпійскія ліцэнзіі
Беларускі барэц грэка-рымскага стылю Глеб Макаранка
У еўрапейскім адборы ў Баку беларускія барцы грэка-рымскага стылю засталіся без алімпійскіх ліцэнзій, паведамляе прэс-служба НАК Беларусі.
5 сакавіка ў спаборніцтвах удзельнічалі пяцёра беларускіх спартоўцаў. Ліцэнзію на ўдзел у Алімпіядзе даваў выхад у паўфінал турніру. Да чвэрцьфіналу дайшлі беларускія барцы Глеб Макаранка і Кірыл Мацкевіч, але ў паўфінал яны не выйшлі.
6 сакавіка ў Баку адбудзецца розыгрыш алімпійскіх ліцэнзій сярод жанчын.
Для "класікаў" яшчэ адзін шанец адабрацца ў Парыж будзе ў траўні на сусветнай кваліфікацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.