Беларускія баскетбалісткі на чэмпіянаце свету могуць згуляць у сукенках
Беларуская федэрацыя баскетбола і літоўская фірма па вытворчасці спартовай экіпіроўкі TUTA падпісалі дамову пра супрацоўніцтва, паведамляе БЕЛТА.
Генеральны дырэктар фірмы Валянцінас Навікаўскас распавёў, што сярод розных сумесных праектаў ёсць цікавая задума: апрануць беларусак не ў традыцыйныя майкі і шорты, а ў баскетбольныя сукенкі.
Такую эксперыментальную форму нашы дзяўчаты ўжо апраналі на адной з трэніровак на чэмпіянаце Еўропы-2009 у Латвіі.
Не выключана, што беларускі правядуць у сукенках калі не ўсе, то хаця б адзін матч чэмпіянату свету-2010 у Чэхіі.
Падобныя неардынарныя акцыі яшчэ больш павялічаць цікаўнасць да гульняў беларускіх баскетбалістак, упэўнены Валянцінас Навікаўскас.