Беларускія баскетбалісткі занялі чацвёртае месца на чэмпіянаце свету
У матчы за бронзу беларускі саступілі іспанкам з лікам 68:77 (15:28, 19:13, 19:21, 15:15). Чацвёртае месца на чэмпіянаце свету — найвялікшае дасягненне беларускай зборнай у гульнявых відах спорту. У панядзелак у 16.30 у аэрапорце "Мінск-2" будзе наладжаная ўрачыстая сустрэча каманды Анатоля Буяльскага.
У фінале згуляюць зборная ЗША, якая выйграла ў Іспаніі з лікам 106:70, і каманда Чэхіі.
Перадгісторыя сустрэч зборных Беларусі і Іспаніі
Восенню 2007-га ў Італіі на чэмпіянаце Еўропы каманда Анатоля Буяльскага двойчы гуляла з іспанкамі. 24 верасня ў Артоне ў групе D беларускі прайгралі іспанкам з лікам 62:76. 6-га кастрычніка ў К'еці ў паўфінале зборная Беларусі прайграла іспанкам — 54:70. На тым чэмпіянаце нашы дзяўчаты ўзялі бронзу, выйграўшы ў Латвіі 72:63, а іспанкі саступілі ў фінале Расіі.
20 чэрвеня 2009 года на чэмпіянаце Еўропы ў Латвіі беларуская зборная гуляла за 3-е месца з камандай Іспаніі ў Рызе і зноў прайграла — 56:63 (8:13, 12:23, 20:13, 16:14).
***
Анатоль Буяльскі: Мы не апускаем рукі, у нядзелю матч за трэцяе месца
Галоўны трэнер жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі Анатоль Буяльскі пракаментаваў вынікі скандальнага паўфінальнага матчу са зборнай Чэхіі. Нагадаем, у авертайме пры жахлівым судзействе беларускі саступілі чэшкам з лікам 77:81.
"Я хачу сказаць дзякуй усім дзяўчатам за барацьбу і за старанні. Яны біліся да самага канца. Але мы не апускаем рукі, заўтра нас чакае матч за трэцяе месца", — цытуе Буяльскага афіцыйны сайт турніра.
У нядзелю беларускі гуляюць за бронзу з іспанкамі, у фінале сустрэнуцца ЗША і Чэхія.
***
Адкрыты ліст жаночай зборнай Беларусі па баскетболе да заўзятараў
***
Не без дапамогі арбітраў...
У матчы беларускай зборнай са зборнай Чэхіі для вызначэння пераможцы спатрэбіўся авертайм. У ім не без дапамогі арбітраў перамаглі чэшкі, агульны лік — 77:81 на іх карысць (15:16; 19:16, 15:22, 19:14; 9:13). У нядзелю беларускі гуляюць за трэцяе месца са зборнай Іспаніі, якая ў паўфінале была разгромленая зборнай ЗША.
Самай выніковай у нашай каманды ў матчы з Чэхіяй была Настасся Верамеенка — 24 ачкі, на рахунку Алены Леўчанкі 17 ачкоў, Таццяны Троінай — 11, Юліі Дурэйка — 8, Марыны Крэс, Наталлі Марчанка, Наталлі Трафімавай — па 5, Наталлі Ануфрыенка — 2.
Фота — fiba.com, pressball.by