Беларускія біятланісткі раніцай у чацвер пазмагаюцца за алімпійскія медалі

Беларускія біятланісткі раніцай у чацвер пазмагаюцца за алімпійскія медалі

Беларускія біятланісткі раніцай у чацвер, 15 лютага, пазмагаюцца за алімпійскія медалі. Пройдзе індывідуальная гонка на 15 кіламетраў, перанесеная з серады з-за моцнага ветру. Яна пачнецца ў 11:15 паводле беларускага часу. Беларусь прадставяць Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко і Дынара Алімбекава.

У 14:20 стартуе індывідуальная гонка на 20 км у мужчын. У ёй паўдзельнічаюць беларускія біятланісты Максім Верабей, Уладзімір Чапелін, Сяргей Бачарнікаў і Раман Ялётнаў.

На зімовай Алімпіядзе ў Пхёнчхане зборная Беларусі пакуль не мае медалёў.

Беларускія біятланісткі раніцай у чацвер пазмагаюцца за алімпійскія медалі
Сяргей Бачарнікаў. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі