Беларускія чыноўнікі змогуць ездзіць у Еўропу, але іх рахункі замарожаныя

Мараторый на візавыя санкцыі беларускім чыноўнікам не датычыцца іншых абмежавальных захадаў, а менавіта размарозкі іх банкаўскіх рахункаў ды нерухомасці, патлумалі Еўрарадыё ў прэс-службе Высокага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы. Нагадаем, адзін з пунктаў рашэння Савета ЕС 2006 года па Беларусі гучыць: "Усе капіталы і эканамічныя рэсурсы, якія належаць альбо кантралююцца асобамі, адказнымі за парушэнні міжнародных выбарчых стандартаў і... рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама асацыяваных з імі фізічных і юрыдычных асобаў, арганізацый і органаў, замарожваюцца".

Шэраг краін, якія не ўваходзяць у Еўрасаюз, таксама далучыліся да фінансавых санкцый у адносінах да беларускіх чыноўнікаў.

Пра памеры замарожаных актываў беларускіх чыноўнікаў Еўракамісія не паведамляе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі