Беларускія фанаты ўдзельнічаюць у футбольным турніры ў Львове (відэа)
25 футбольных каманд фанатаў з 21 краіны прыехала на турнір "Еўрафан-2013”.
Беларусь на турніры прадстаўляюць каманда заўзятараў нацыянальнай зборнай Беларусі і каманда заўзятараў мінскага “Дынама”. 21 чэрвеня, у першы дзень спаборніцтваў, зборная Беларусі перамагла зборную Швецыі 1:0 і саступіла Ірландыі — 0:2.
У сваю чаргу мінскія дынамаўцы значна перамаглі зборную Польшчы — 5:0 і выйгралі ў зборнай Славеніі — 2:0.
Трохдзённы турнір, які ўжо ў сёмы раз праводзіцца ў Львове, завершыцца 23 чэрвеня, інфармуе ukrinform.ua