Беларускія футбалісты Шасцюк і Чычкан працаўладкаваліся ў Расіі

Беларускія футбалісты Шасцюк і Чычкан працаўладкаваліся ў Расіі

Беларускія футбалісты Аляксандр Шасцюк і Антон Чычкан працаўладкаваліся ў Расіі. Былы нападаючы брэсцкага "Дынама" — у "Ніжнім Ноўгарадзе", а экс-брамнік БАТЭ — ва "Уфе".

19-гадовы Шасцюк — гулец маладзёжнай зборнай Беларусі. Летась у 18-гадовым узросце ён дэбютаваў у вышэйшай лізе беларускага чэмпіянату і запомніўся адметнай гульнёй. Сёлета футбаліст выкупіў свой кантракт і сышоў з брэсцкага "Дынама".

26-гадовы Чычкан летась дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. За мяжой ён паспрабуе сілы ўпершыню. Дагэтуль ён гуляў толькі за БАТЭ (сёлета ён сышоў з каманды пасля сканчэння кантракту) і "Смалявічы-СТІ". Яго кантракт з "Уфой" разлічаны на 2,5 года.

І "Ніжні Ноўгарад", і "Уфа" знаходзяцца ў ніжняй частцы турнірнай табліцы расійскай футбольнай прэм'ер-лігі.

Беларускія футбалісты Шасцюк і Чычкан працаўладкаваліся ў Расіі
Антон Чычкан у РФ / fcufa.pro

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі