Беларускія гандбалісты не прабіліся ў асноўны раўнд Еўра
Беларускія гандбалісты не прабіліся ў асноўны раўнд Еўра. На папярэднім этапе ў Браціславе яны пацярпелі другое паражэнне, на гэты раз ад зборнай Польшчы — 20:29 (11:14). У першым паядынку беларусы прайгралі немцам — 29:33. 18 студзеня зборная Беларусі згуляе з аўстрыйцамі, абедзьве каманды пакуль не маюць ачкоў. У зборных Германіі і Польшчы па 4 ачкі, яны працягваюць барацьбу на чэмпіянаце Еўропы.
Галоўны трэнер беларускай зборнай Юрый Шаўцоў кажа, што "зборная Польшчы выглядала лепш і заслужыла перамогу". Дарэчы, у гэтым матчы не ўдзельнічаў левы паўсярэдні Уладзіслаў Кулеш, які здаў станоўчы тэст на каранавірус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.