Беларускія гандбалісты выйгралі "Кубак Спартака Мірановіча"

Першымі ўладальнікамі "Кубка Спартака Мірановіча" сталі беларускія гандбалісты. Турнір быў прысвечаны 70-годдзю знакамітага гандбольнага трэнера.  У рашаючым матчы за ганаровы трафей сустракаліся нацыянальная зборная Беларусі і студэнцкая зборная Расіі. З лікам 27:25 перамаглі беларусы.

У матчы за трэцяе месца сустракаліся зборныя Грузіі і Літвы. У асноўны час была зафіксавана нічыя 29:29, а ў серыі пасляматчавых сямімятровых кідкоў выйгралі літоўскія гандбалісты - 3:1.

Як інфармуе БЕЛТА, арганізатары мяркуюць зрабіць гэты турнір традыцыйным.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі