Беларускія хакеісты могуць атрымаць па 10 тысяч долараў прэміяльных
За выступ на чэмпіянаце свету беларускія хакеісты могуць атрымаць па 10 тысяч долараў прэміяльных. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення спорту Міністэрства спорту і турызму Мікалай Бабец.
Паводле яго слоў, прэміяльныя выплачваюцца спартоўцам, якія занялі прызавыя месцы на міжнародных спаборніцтвах. Аднак для гульнявых відаў зроблена выключэнне.
Так, за перамогу ў матчы чэмпіянату свету па хакеі памер прэміяльных складае да 200 базавых велічынь, або да 7 мільёнаў рублёў. Такім чынам, спартоўцы і трэнеры могуць атрымаць па 28 мільёнаў рублёў.
Аднак пытанне аб выплаце прэміяльных яшчэ не вырашана, паколькі Міністэрства чакае падачы матэрыялаў ад Федэрацыі хакея.
БелаПАН