Беларускія хакеісты сенсацыйна выйгралі на чэмпіянаце свету ў амерыканцаў

Сенсацыяй скончыўся хакейны матч 7 траўня паміж зборнымі Беларусі і ЗША на чэмпіянаце свету. Беларуская каманда перамагла з лікам 5:2.

Першы гол на 32-й хвіліне амерыканцам забіў Артур Гаўрус. На 34-й хвіліне Арцём Волкаў павялічыў разрыў, на 37-й Аляксандр Кітараў забіў праціўніку трэцюю шайбу. На 38-й хвіліне Брок Нелсан здолеў "размачыць" лік. І другі перыяд закончыўся з лікам 3:1 на карысць беларусаў.

У трэцім перыядзе Аляксей Калюжны пацэліў у браму амерыканцаў ужо на 42-й хвіліне. Торы Круг скараціў разрыў на 46-й хвіліне, але літаральна праз тры хвіліны Калюжны зноў забіў гол. Лік 5:2 на карысць нашай зборнай пратрымаўся да канца гульні.

Цяпер беларуская зборная трымае лідарства ў групе В. Наступны матч наша каманда правядзе 9 траўня са зборнай Расіі.

Андрэй Гусаў: У ЗША не бывае зборнай студэнтаў. Да гэтага яны пабілі Расію

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі