Беларускія каталікі патрабуюць сустрэчы з уладамі краіны
Пра гэта, па звестках радыёстанцыі "Эхо Москвы", заявіў мінскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрв'ю каталіцкаму інфармацыйнаму агенцтву. Нагадаем, што некалькі дзён таму беларускія ўлады выслалі з краіны двух польскіх святароў. Іх абвінавацілі ў няздольнасці праводзіць набажэнствы на беларускай мове і ў сувязі з гэтым забаранілі далейшую працу ў краіне. З 2004 года такім жа чынам Мінск выслаў больш як 30 замежных каталіцкіх святароў і манашак.