Беларускія музыкі падтрымалі кампанію "Вуліца Барадуліна"

Як паведамляе партал Tuzin.fm, ініцыятары кампаніі заклікаюць падпісацца пад зваротам у Савет міністраў, які ўпаўжаважаны прыняць такое рашэнне. Прапануецца таксама ўстанавіць мемарыяльную шыльду ў гонар паэта на доме, дзе ён жыў, прысвоіць імя Барадуліна школе ва Ушачах і стварыць музей.


Аднымі з першых да ініцыятывы далучыліся беларускія гурты Re1ikt i Haina. 29 чэрвеня ў межах кампаніі "Вуліца Барадуліна" адбудзецца канцэрт з удзелам гуртоў Re1ikt, Haina, Leibonik band i Tezaurus. Імпрэза пройдзе ў мінскім клубе "Графіці".

Фота: pushlib.org.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі