Беларускія музыкі запішуць трыб’ют Beatles і павязуць яго па краіне
Запісаць трыб'ют “бітлоў” прапанаваў музыка Юрый Несцярэнка, лідэр гурта White Night Blues з Бялынічаў. На дыску будуць 15 розных трэкаў, ад акустыкі да цяжкай музыкі. Да праекта далучыліся колішнія гітарысты "Песняроў" Віктар Маўчанаў і Уладзімір Ткачэнка, якія спявалі песні Beatles у 2005 г., пасля чаго былі запрошаныя гуртом Electric Light Orchestra у міжнароднае турнэ.