Беларускія памежнікі адкапалі ў вагоне з вугалем нелегала, які ехаў у ЕС
Нелегала адкапалі беларускія памежнікі ў вагоне з вугалем. Здарэнне адбылося па пункце пропуску "Буг". 20-гадовага грамадзяніна Туркменіі заўважыў службовы сабака. Хлопца
адкапалі і адвялі на допыт. Ён прызнаўся, што збіраўся патрапіць у
Польшчу, адкуль хацеў дабрацца да Нямеччыны "з мэтай паляпшэння ўмоваў
жыцця".
Інтэрфакс
Інтэрфакс