Беларускія памежнікі перасядуць на французскія верталёты “Еўракоптэр”

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі набыў французскі верталёт “Еўракоптэр”. Тым самым памежнікі распачалі абнаўленне свайго паветранага парку.
У наступным годзе чакаюцца яшчэ тры такія верталёты. Пра гэта паведаміў начальнік авіяцыйнай службы Памежнага камітэта Пётр Жураўскі.

Ён адзначыў, што на дадзены момант у авіяцыйным парку камітэта ёсць 4 верталёты Мі-8 яшчэ савецкага часу. Яны амаль вычарпалі свой рэсурс.

Новы верталёт будзе дыслацыравацца на базе ў Паставах. Жураўскі адзначыў, што “Еўракоптэр” каштаваў прыкладна 2 мільёны еўра. Гэта атрымалася танней чым за аналагічны расійскі верталёт.

"Інтэрфакс-Захад"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі