Беларускія ўніверсітэты не плануюць зачыняць на каранцін
Каранцін у беларускіх ВНУ пакуль уводзіць не плануецца. Колькасць студэнтаў, якія не з’яўляюцца на занятках з-за грыпу, пакуль не перасягнула неабходнага парогу.
Прарэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Міхал Мішкевіч распавёў Еўрарадыё, што падстаў для закрыцця ўніверсітэта няма. На заняткі студэнты ўсё ж такі ходзяць, калі-нікалі нават у марлевых павязках:
“У мяне самога сёння была першая лекцыя зранку: адсутнічала ўсяго 3 чалавекі з 75. Мы не плануем закрываць універсітэт. Ёсць, вядома, студэнты, якія хварэюць, аднак пра нейкую эпідэмію ў нашых шэрагах гаварыць нельга. У мяне на лекцыі, напрыклад, сядзелі два чалавекі ў масках. Не ўпэўнены, вядома, што яны дапамагаюць…”
Сакратарка рэктара Белдзяржуніверсітэта таксама нічога не ведае пра каранцін для студэнтаў:
“Асабіста я нічога не чула наконт таго, каб нас закрывалі на нейкі карантын”.
Нават сярод студэнтаў чутак пра магчымы каранцін няма, кажа сакратарка прафкама БНТУ:
“У нас пакуль не плануюць закрываць універсітэт на каранцін”.