Беларускія жанчыны больш адукаваныя чым мужчыны

У Беларусі адукацыйны ўзровень жанчын у цэлым вышэйшы, чым у мужчын, і захоўваецца такім на працягу доўгага перыяду, паведамляе Міністэрства статыстыкі і аналізу.
Сярод працуючых жанчын 54% маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, сярод мужчын — 37%. Па-ранейшаму колькасць жанчын, якія вучацца ў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, пераважае над колькасцю навуэнцаў-мужчын.

Так, на пачатак 2007/2008 навучальнага года колькасць навучэнцаў-жанчын у краіне склала 922 тысячы. У школах на пачатак навучальнага года вучылася  1 мільён 135 тысяч дзяцей, сярод іх 49% дзяўчынак.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі