Беларусы, абстраляныя ў Йемене, працавалі ў ахове прэзідэнта (відэа)

Нагадаем, што ў сталіцы Йемена сёння абстралялі двух беларусаў. Адзін з ім памёр на месцы, другі — цяжка паранены. Міністэрства замежных спраў Беларусі пацвердзіла, што абодва пацярпелыя — грамадзяне Беларусі, якія працавалі ў арабскай краіне паводле кантракту.



Як перадае тэлеканал АНТ, у Йемене яны працавалі ў інтарэсах міністэрства абароны гэтай дзяржавы. У прыватнасці, у ахове прэзідэнта.



Адсочваць сітуацыю беларускім дыпламатам дапамагаюць супрацоўнікі расійскага пасольства ў Сане. Праз некалькі гадзін пасля нападу быў таксама застрэлены афіцэр йеменскіх Узброеных Сіл. З гатэля "Амстэрдам", у якім спыняюцца выхадцы з краін СНД, былі эвакуяваныя ўсе пастаяльцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі