Тэрарыст расстраляў у Йемене брата рэжысёра Валерыя Мазынскага

Гэта Анатоль Мазынскі, малодшы брат вядомага беларускага тэатральнага рэжысёра Валерыя Мазынскага. Яму было 60 гадоў.



Паводле слоў Валерыя Мазынскага, ягоны брат працаваў на 140-м рамонтным заводзе ў Барысаве, выпрабоўваў адрамантаваныя танкі. У камандзіроўцы ў Йемене ён быў 2-3 разы, ездзіў "з калегамі" і ў іншыя краіны (між іншым, у Сірыю).



У Анатоля Мазынскага засталася жонка, а таксама дзеці — сын і дачка. Цела загінулага прывезлі ў Беларусь 4 снежня. Пахаванне адбудзецца ў пятніцу на Барысаўшчыне.



Радыё Свабода адзначае, што Валерый Мазынскі нічога не ведае пра лёс іншага беларуса, які трапіў пад стрэлы тэрарыста разам з яго братам. Між тым, паводле йеменскіх крыніц, той чалавек памёр ў шпіталі ад цяжкіх раненняў.


Нагадаем, трагічнае здарэнне адбылося раніцай 26 лістапада ў сталіцы Йемена. На выхадзе з гатэля там быў забіты адзін грамадзянін Беларусі, іншага цяжка паранілі. МЗС Беларусі заявіла, што яны працавалі па афіцыйным кантракце.
 

МЗС Йемена спачувае Беларусі пасля расстрэлу беларусаў у Сане



 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі