МЗС: Беларусы, якіх абстралялі у Йемене, працавалі па афіцыйным кантракце
Міністэрства замежных справаў пацвердзіла гібель нашага суайчынніка і раненне яшчэ другога.
Як распавёў у каментары Еўрарадыё прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, беларусы працавалі там па афіцыйным кантракце.
Савіных: "Мы пацвярджаем, што ў Йемене ў выніку інцыдэнту з ужываннем агнястрэльнай зброі пацярпел два грамадзяніны Беларусі. Яны працавалі там паводле кантракту. Цяпер консульская служба звязваецца з йеменскімі ўладамі для высвятлення ўсіх абставінаў здарэння і аказання неабходнай дапамогі".
Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак у сталіцы Йемена горадзе Сані двух беларусаў абстралялі невядомыя нападнікі. Адзін з іх забіты, другі — цяжка паранены.
Паводле некаторых звестак, беларусы былі вайсковымі дарадцамі. Аднак Міністэрства абароны ў каментарах СМІ абвергла пасылку вайсковых дарадцаў у Йемен.
Фота — notepaper.ru