У Йемене расстралялі грамадзян Беларусі

Здарэнне адбылося раніцай у аўторак у сталіцы Йемена Сане.



Як паведамляе РІА "Новости", у беларусаў стралялі, калі яны выходзілі з гасцініцы "Амстэрдам", размешчанай ў цэнтры горада. Невядомыя кілеры пад'ехалі на матацыкле. Загінуў мужчына ва ўзросце 60-65 гадоў, паранены знаходзіцца ў крытычным стане ў рэанімацыі мясцовай бальніцы.



Вядома, што беларусы працавалі па прыватным кантракце. Паводле іншых звестак, яны былі вайсковымі дарадцамі і працавалі ў адной з частак прэзідэнцкай аховы Узброеных Сілаў Йемена.
 

Гл.таксама: МЗС: Беларусы, якіх абстралялі у Йемене, працавалі па афіцыйным кантракце

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі