Сёння на Барысаўшчыне пахаваюць беларуса, якога забіў у Йемене тэрарыст

Стала вядомае прозвішча аднаго з іх. Гэта — 60-гадовы Анатоль Мазынскі, малодшы брат вядомага беларускага тэатральнага рэжысёра Валерыя Мазынскага.



Паводле слоў Мазынскага, ягоны брат працаваў на 140-м рамонтным заводзе ў Барысаве, выпрабоўваў адрамантаваныя танкі. У камандзіроўцы ў Йемене ён быў некалькі разоў.



У Анатоля Мазынскага засталася жонка, а таксама дзеці — сын і дачка, паведамляе Радыё Свабода.
 

Валерый Мазынскі нічога не ведае пра лёс іншага беларуса, які трапіў пад стрэлы тэрарыста разам з яго братам. Між тым, паводле йеменскіх крыніц, той чалавек памёр ў шпіталі ад атрыманых цяжкіх раненняў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі