МЗС Йемена спачувае Беларусі пасля расстрэлу беларусаў у Сане

Міністэрства замежных спраў Йемена выказала шчырыя спачуванні сваякам загінулага і пацярпелага, а таксама ўраду і народу нашай краіны, ды жадае хутчэйшага выздараўлення параненаму. МЗС абяцае, што вінаватыя ў нападзе на грамадзян Беларусі будуць злоўленыя і перададзеныя правасуддзю.



Як стала вядома, беларусы працавалі ў Йемене паводле "беларускага" кантракту ў адпаведнасці з міжнародным правам. Гэта было ўзгоднена з міністэрствам абароны Йемена. Як адзначае тэлеканал АНТ, у Йемене яны працавалі ў інтарэсах міністэрства абароны гэтай дзяржавы. У прыватнасці, у ахове прэзідэнта.



Дарэчы, адказнасць за акцыю ніхто на сябе пакуль не ўзяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі