Беларусы пабудуюць пяць тысяч кватэр у Венесуэле

Беларускія будаўнічыя арганізацыі пабудуюць у венесуэльскім горадзе Тэхерыяс жылы раён на 5 тысяч кватэр.
Пра гэта сёння паведаміў міністр архітэктуры і будаўніцтва нашай краіны Аляксандр Селязнёў. Паводле яго словаў, такая дамоўленасць была дасягнутая падчас ліпеньскага візіту ўрадавай дэлегацыі ў Венесуэлу.

Таксама беларускія спецыялісты могуць узяць удзел у распрацоўцы генеральных планаў венесуэльскіх гарадоў і сельгаскааператываў. Зараз абмяркоўваецца праект стварэння сумеснага прадпрыемства па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў.

Regnum

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі