Беларусы Польшчы пікетавалі амбасаду Беларусі ў Варшаве

Беларусы Польшчы пікетавалі амбасаду Беларусі ў Варшаве

У Варшаве беларусы пікетавалі амбасаду Беларусі, яны патрабавалі прадстаўнікоў амбасады устаць на бок народа і перастаць лабіраваць інтарэсы рэжыму. Акцыя прайшла 21 лістапада і была прысвечана крызісу на беларуска-польскай мяжы.

Акцыя афіцыйна ўзгодненая з уладамі польскай сталіцы. Пратэстоўцы прабылі ля амбасады каля двух гадзін — у нядзелю, ў той жа дзень, калі летась праходзілі масавыя акцыі беларусаў.

Пратэстоўцы выказалі патрабаванні да Польшчы: прыпыніць гандлёвыя зносіны з "кашалькамі Лукашэнкі". І да ЕС — больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Лукашэнкі і ягоных партнёраў, уключна з Расіяй.

Акцыя сабрала каля 500 чалавек, на ёй прысутнічалі беларусы, якія збеглі ад дзеянняў рэжыму ў Польшчу. Сярод іх, у тым ліку, была і Ганна Канавалава, якая бегла з унукамі ў Польшчу, бо маці і бацьку пасадзілі ў турму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі