Беларусы просяць СК праверыць блогера Голікава на факт рэабілітацыі нацызму
На сайце petitions.by з'явілася петыцыя з заклікам праверыць скандальныя выказванні блогера Аляксея Голікава на факт рэабілітацыі нацызму. Накіраваць яе плануецца ў Мінінфармацыі і Следчы камітэт.
Па стане на 14:15 24 лютага пад зваротам падпісаліся ўжо больш за 2000 чалавек.
Як распавядала Еўрарадыё, 22 лютага, выступаючы на тэлеканале СТБ, Голікаў прывёў як добры прыклад жорсткія дзеянні нямецкіх акупантаў за нязначныя парушэнні. Ён заклікаў навесці такі ж парадак у Беларусі.
Схільнасць беларускай афіцыйнай прапаганды да празмернай жорсткасці аналізаваў у эфіры Еўрарадыё гісторык Аляксандр Фрыдман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.