Беларусы прывезлі на расійскую рытуальную выставу плеценыя труны з лазняку
Экатруна з лазняку
На выставу "Некропаль — World Russia-2023" у Маскве беларуская кампанія прывезлі плеценыя экатруны. Незвычайны тавар заўважылі журналісты выдання MSK1.RU.
"Яны выглядаюць як кошык, куды можна збіраць ягады, толькі значна большыя", — пішуць журналісты.
"Труны робяцца з лазы. Яны цалкам натуральныя. Унутранасці стоадсоткава баваўняныя. Дно трывалае, ўплеценая фанера. Вытрымліваюць вагу да 200 кілаграмаў", — распавядае падрабязнасці стваральніца кампаніі Green Org Анастасія Філатава.
Па яе словах, такую прадукцыю не робіць больш ніхто на тэрыторыі СНД. Статыстыку продажаў, праўда, Філатава не раскрыла.
Экаальтэрнатыўная труна прадавалася ў Маскве за 90 тысяч расійскіх рублёў (каля 3 тысяч беларускіх).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.