Пад Лунінцам браканьер уначы выпадкова падстрэліў у кукурузе аднавяскоўца
Месца трагедыі
У Лунінецкім раёне мясцовы жыхар выпадкова застрэліў аднавяскоўца падчас незаконнага палявання. Пра трагічны выпадак паведамляе УУС Брэсцкага аблвыканкама.
58-гадовы вясковец уначы пайшоў з незарэгістраванай стрэльбай на незаконнае паляванне. Ён пачуў шум у пасадках кукурузы і вырашыў, што там ходзіць дзікая жывёла. Мужчына стрэліў у той бок.
Але выявілася, што шумеў 62-гадовы аднавясковец браканьера. Мяркуючы па ўсім, мужчына выйшаў на незаконны збор кукурузы: на месцы здарэння стаялі два кошыкі, амаль цалкам запошненыя кукурузнымі катахамі.
Мужчыну з агнястрэльным раненнем даставілі ў мікашэвіцкую бальніцу, а медыкі паведамілі ў міліцыю. Выратаваць жыццё параненаму вяскоўцу не ўдалося.
Дарэчы, стралок раней ужо быў судзімы за незаконны абарот зброі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.