Беларусы спрабуюць вярнуць марлевыя маскі і лекі назад у аптэкі

Некалькі падобных выпадкаў зафіксавала Беларускае таварыства абароны спажыўцоў.

Як адзначыла старшыня арганізацыі Ганна Суша, паўтараецца сітуацыя пачатку года, калі шматлікія беларусы паддаліся паніцы і падчас ажыятажнага попыту набылі непатрэбную бытавую тэхніку (тэлевізары, халадзільнікі), а потым спрабавалі яе здаць у крамы.

У сітуацыі з лекамі і маскамі беларусам не пашанцавала. Згодна з законам, лекавыя сродкі, вырабы медыцынскага прызначэння ўключаныя ў пералік тавараў, якія нельга вяртаць, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі