Беларусы сталі есці ў 2 разы менш мяса
Кошты выраслі, заробкі знізіліся, але сумы якія беларусы трацяць на ежу засталіся нязменнымі. А вось тавараабарот значна знізіўся. Мясныя прадукты сталі набываць амаль у два разы менш. Пра гэта Еўрарадыё распавяла кіраўнік гандлёвага аддзелу крамы “Палессе” Наталля Генелес. Наталля Генелес: “Зразумела, тавараабарот знізіўся. Таму што зменшылася пакупніцкая здольнасць. Калі раней сасіскі набывалі па 500-700 грам, то цяпер па 300. Каўбасу таксама строга дазавана. Мясныя вэнджанасці — звалілася рэалізацыя. Сыроў таксама зменшылася рэалізацыя”.
Падрабязнасці ў бліжэйшым часе на Еўрарадыё
Падрабязнасці ў бліжэйшым часе на Еўрарадыё