Беларусы ў Польшчы адзначаць Купалле
6 ліпеня “Беларускае грамадска-культурнае таварыства” і “Белавежскі асяродак культуры” традыцыйна правядуць у Белавежы купальскі фэст.
Мерапрыемства распачнецца а 21.00 у белавежскім амфітэатры, паведамляюць польскія СМІ.
У праграме Купалля: канцэрты беларускіх калектываў з Беларусі і Беласточчыны, купальскі карагод, рытуалы і забавы пад зоркамі.
З Беларусі на фестываль прыедуць калектывы “Песняры”, “Бацька Атаман”, “Купалінка” і “Гарадзенскія карункі”.