Беларусы ўзялі рэкордную суму спажывецкіх крэдытаў — 3 мільярды рублёў

Беларусы ўзялі рэкордную суму спажывецкіх крэдытаў — 3 мільярды рублёў

За 2017 год беларусы ўзялі ў банках спажывецкіх крэдытаў на 1,3 мільярда рублёў. Цяпер сума пазыкаў на пакупкі пабіла рэкорд і наблізілася да 3 мільярдаў рублёў, паведамляе TUT.by са спасылкай на Нацбанк.

На пачатак года аб’ём запазычанасці фізічных асобаў па спажывецкіх крэдытах склаў 2 мільярды 997,3 мільёна рублёў. А год таму гэты паказнік быў 1 мільярд 679,8 мільёна.

Усяго беларусы вінаватыя банкам крыху болей за 9 мільярдаў рублёў. Кожны трэці рубель — гэта грошы, якія пайшлі на пакупкі або аплату нейкіх паслугаў.

Попыт на крэдыты з боку фізічных асобаў пачаў расці ў красавіку, а найбольшы рост быў зафіксаваны ў кастрычніку — плюс 160 мільёнаў, што дазволіла многіх банкам яшчэ ўвосень выканаць гадавыя планы па фармаванні крэдытных партфеляў.

Пратэрмінаваная і пралангаваная запазычанасць застаецца на бяспечным узроўні — каля 1,5%. Аднак на 1 лістапада 2017 года “кепскія” пазыкі складалі 1,1% ад усяго крэдытнага партфеля банкаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі