Беларусы забаўляюцца: мужчына плыў на льдзіне па Заходнай Дзвіне (відэа)
Невядомы здолеў скокнуць на бераг у раёне Кіраўскага мосту.
Незвычайны выпадак адбыўся днямі ў Віцебску. Па Заходняй Дзвіне на льдзіне плыў мужчына. У яго была палка, з дапамогай якой ён кіраваў сваім "транспартным сродкам". У раёне Кіраўскага мосту невядомы скокнуў на бераг і збег.
Як адзначае сайт onliner.by, супрацоўнікі МНС прызнаюцца, што раней з падобнымі забавамі беларусаў не сутыкаліся. Яны папярэджваюць, што такія гульні на льдзінах вельмі небяспечныя.