Беларусы затрымалі 11 расіян — наладзілі паляванне на аўтамабілях і конях

У Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці былі затрыманыя 11 грамадзян Расіі. Работнікі ўпраўлення аператыўнага рэагавання Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету сцвярджаюць, што замежнікі 26 снежня наладзілі паляванне ў забароненым месцы — у зоне адсялення і адчужэння. У іх забралі тры паляўнічыя карабіны і восем стрэльбаў (яшчэ адну стрэльбу, дарэчы, незарэгістраваную знайшлі на месцы палявання).

Жыхары Расіі арганізавалі на тэрыторыі Беларусі загоннае паляванне. Яны прыехалі ў "зону адчужэння" на машынах і конях. Вырашаецца пытанне пра распачаццё крымінальнай справы за незаконнае паляванне, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, у красавіку сёлета група п'яных расіян прыехалі на паляванне ў Лоеўскі раён. Яны спрабавалі ўцячы ад супрацоўнікаў ДАІ, пратаранілі службовы аўтамабіль міліцыі.

Фота: AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі