Беларусы заваявалі тры бронзы на чэмпіянаце Еўропы па барацьбе
Беларускія спартоўцы заваявалі тры бронзавыя медалі на юнацкім чэмпіянаце Еўропы па вольнай і грэка-рымскай барацьбе. Спаборніцтвы завяршыліся 8 жніўня ў сталіцы Босніі і Герцагавіны Сараеве, інфармуе БЕЛТА. У спаборніцтвах дзяўчат бронзавую ўзнагароду ў вагавай катэгорыі да 38 кг заваявала Кацярына Турэ. У змаганнях юнакоў сярод барцоў грэка-рымскага стылю на трэцюю прыступку пастамента ўзняліся Аляксей Габруковіч (69 кг) і Іван Капельчык (76 кг).
Барцы-вольнікі засталіся без медалёў.
Барцы-вольнікі засталіся без медалёў.