"Белавія" адкрывае рэгулярныя авіярэйсы ў Індыю
"Белавія" пачынае лятаць у Індыю / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Кампанія "Белавія" абвяшчае пра адкрыццё рэгулярных авіярэйсаў у Індыю.
Першы з іх па маршруе Мінк-Дэлі-Мінск прызначаны на 11 жніўня. Рэйсы з Мінска будуць адбывацца па пятніцах.
Ужо з 20 верасня плануецца дадаць другі рэйс у тыдзень па серадах.
Пералёт у адзін бок будзе каштаваць ад 319 еўра, у абодва бакі — 569 еўра (тарыф SMART).
Палёты ў заходнім напрамку для беларуская авіякампаніі застаюцца забароненымі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.