"Белавія" адмяніла рэйсы ў сталіцу Крыма Сімферопаль
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на інфармацыйна-даведкавую службу Нацыянальнай авіякампаніі.
Нагадаем, 2 красавіка стала вядома, што Еўрапейская арганізацыя па бяспецы аэранавігацыі забараніла палёты ў Крым, а менавіта ў Сімферопаль і Севастопаль. Еўракантроль заявіў, што "не будзе прызнаваць любыя аднабаковыя дэкларацыі аэранавігацыйнага абслугоўвання над нейкай часткай украінскай паветранай прасторы, выдадзеных не ўкраінскай уладай".
Як вядома, 16 сакавіка пад абаронай расійскіх вайскоўцаў у Крыме прайшоў рэферэндум. Было аб'яўлена, што 96% прагаласавалі за ўступленне Крыма ў склад Расіі. Пераважная большасць краін свету вынікі рэферэндума не прызналі. Не прызнала яго і Беларусь. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што дэ-факта Крым увайшоў у склад Расіі.
Фота — bymedia.net