"Белавія" трапіла пад санкцыі ЗША

Самалёт "Белавіі" / Самолёт "Белавиа" / Еўрарадыё

Самалёт "Белавія" / Еўрарадыё

ЗША пашырылі санкцыі супраць афіцыйнага Мінска, паведамляе Мінфін краіны. Пад абмежаванні трапілі 11 чалавек і пяць арганізацый, а таксама самалёт, які належыць беларускаму ўраду.

У "чорны спіс" ЗША цяпер дадалі авіякампанію "Белавія", Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю (ДФР КДК), Мінскі завод грамадзянскай авіяцыі, ТАА "Белкапсціл", ААТ "БМЗ — кіруючая кампанія холдынгу БМК".

Сярод фізічных асоб санкцыі накладзеныя на дырэктара ДФР КДК Ігара Маршалава, яго намеснікаў Дзмітрыя Францкевіча і Ігара Сяліцкага, гендырэктара БМЗ Дзмітрыя Корчыка. Таксама ў "чорны спіс" унесеная сям'я прадпрымальніка Дзмітрыя Алексіна, блізкага да Аляксандра Лукашэнкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі