"Белавія" запускае чартарныя рэйсы з Гомеля ў Шарм-эль-Шэйх

Самалёт авіякампаніі "Белавія"

Самалёт авіякампаніі "Белавія" / @belavia_official

Кампанія "Белавія" запускае чартарныя рэйсы з Гомеля ў Шарм-эль-Шэйх, паведамляе прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка. Першы чартар па гэтым маршруце павінен вылецець 21 студзеня.

Рэйсы плануюцца з частатой 1 раз на 10 дзён. Таксама "Белавія" па-ранейшаму плануе лётаць у Хургаду і Шарм-эль-Шэйх з Мінска.

Раней стала вядома, што "Белавія" арганізуе палёты з Гомеля у Маскву. Гэта будуць рэгулярныя рэйсы. Авіякампанія пачне іх выконваць з наступнага тыдня — з 29 кастрычніка. Самалёты з Гомеля будуць прыбываць у аэрапорт Унукава. Гэтыя рэйсы будуць выконвацца тры разы на тыдзень: па аўторках, пятніцах і нядзелях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі