Белгазпрамбанк набыў на аўкцыёне Christie‘s твор Льва Бакста

Гэта Леў Бакст, Дзмітрый Стэлецкі і Леў Індэнбаўм. Працы гэтых майстроў упершыню з'явяцца ў Беларусі, адзначае tut.by.



Леў Бакст і Дзмітрый Стэлецкі (нароўні з Рэрыхам, Бенуа, Сомавым) з'яўляюцца прадстаўнікамі мастацкага аб'яднання "Свет мастацтва".



Урадэжнец Гродні Леў Бакст сёння прызнаны адным з самых дарагіх тэатральных мастакоў у свеце. Ён праславіўся дзякуючы афармленню спектакляў трыўмфальных "Рускіх сезонаў" Дзягілева. Разам з кампазітарам Стравінскім Бакст аформіў серыю балетных пастановак, якія прынеслі абодвум сусветную вядомасць. Эскіз гарнітура да аднаго з іх — "Жар-птушка" — зараз у калекцыі Белгазпрамбанка.



Брэстаўчанін Стэлецкі з 1914 года жыў у Парыжы, дзе распісваў праваслаўныя храмы, афармляў спектаклі па матывах рускага фальклору. Банк купіў яго карціну "Ноч святога Яна".



Скульптар Леў Індэнбаўм нарадзіўся на Магілёўшчыне, жыў і вучыўся ў Вільні, а ў 1911 годзе пераехаў у Парыж. Сярод яго сяброў былі Суцін, Дыега Рывера, а Мадзільяні пісаў яго партрэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі