"Белптушкапрам" вінавацяць у завышэнні коштаў на курыныя яйкі

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі абвінаваціла аб'яднанне "Белптушкапрам" у неабгрунтаваным павышэнні коштаў на курыныя яйкі. Чыноўнікі міністэрства адзначылі, што ў лютым-сакавіку адбывалася агульнае "замарожванне", а ў шэрагу выпадкаў і паніжэнне раздробных коштаў на харчовыя тавары. А вось кошты на прадукцыю птушкагадоўлі павялічваюцца. Напрыклад, штомесяц павышаліся адпускныя кошты на курыныя яйкі: у лютым і сакавіку яны падарожалі на 5%.

У Мінсельгасхарчы лічаць, што павышэннем коштаў птушкаводы вырашаюць свае ўнутраныя праблемы. Так, выдатак корму па асобных птушкафабрыках у цяперашні час складае 1,8 кармавых адзінак для вытворчасці дзясятка яек, у той час як на тэхналагічна працуючых птушкафабрыках гэты паказчык складае 1,3 кармавых адзінак. Шэраг птушкафабарык таксама не выконваюць даведзеныя заданні па эканоміі энергарэсурсаў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі