"Белсат" скарачае вяшчанне на час адпачынкаў і з мэтай эканоміі сродкаў

6 ліпеня тэлеканал "Белсат" скарачае вяшчанне да чатырох гадзін у суткі. Аб гэтым БелаПАН паведаміў выканаўца абавязкаў прэс-сакратара тэлеканала Сяргей Пелеса. Паводле яго слоў, скарачэнне часу вяшчання звязана з перыядам адпачынкаў і эканоміяй сродкаў. Тэлеканал з сённяшняга дня будзе трансляваць перадачы з 19 да 23 гадзін па мінскім часе.

Скарачэнне перыяду вяшчання — часовае, адзначыў Пелеса. "Вяшчанне скарачаецца толькі на два месяцы, — ліпень і жнівень. Гэта было зроблена ў мэтах захавання якасці праграм. З 6 верасня "Белсат" гатоў вярнуцца да былога аб'ёму вяшчання", — сказаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі