БХД падае ў Вярхоўны суд скаргу на Міністэрства юстыцыі

Міністэрства юстыцыі праігнаравала ўльтыматум заснавальнікаў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" і не прадаставілі інфармацыі аб сітуацыі з яе рэгістрацыяй. Таму актывісты БХД сёння пададуць скаргу на бяздзеянне Мінюста у Вярхоўны суд.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў адказны сакратар партыі Дзяніс Садоўскі:

“Больш за месяц таму былі пададзены дакументы, паўтара месяцы прайшло, але ніякага адказу да гэтага часу няма. Мы не зарэгістраваныя, і не незарэгістраваныя, а Міністэрства юстыцыі гэтую інфармацыю не тлумачыць. Мы выслалі ім тры дні таму ліст з патрабаваннем патлумачыць сітуацыю наконт рэгістрацыі партыі БХД, яны гэта праігнаравалі, таму мы сёння падаем на іх скаргу ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь на бяздзеянне дзяржаўнага органа — Міністэрства юстыцыі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі