БХК заклікае Савет Рэспублікі дапрацаваць законапраект "Аб СМІ"

Беларускі Хельсінкскі камітэт заклікаў Савет Рэспублікі дапрацаваць законапраект "Аб сродках масавай інфармацыі" і накіраваць яго на дапрацоўку. Як мы ўжо паведамлялі, яго разгляд у вышэйшай палаце Нацыянальнага сходу запланаваны на суботу, 28 чэрвеня. Раней законапраект быў прыняты ў двух чытаннях Палатай прадстаўнікоў.
БХК заяўляе, што прыняцце гэтага закона немагчыма без публічнага абмеркавання і ўліку меркаванняў зацікаўленых асобаў і арганізацый.

"Закон накіраваны на рэгуляванне адносінаў у важнай сферы жыцця грамадства, аднак яго распрацоўка і абмеркаванне ў парламенце адбываецца без удзелу грамадскасці і зацікаўленых арганізацый, - гаворыцца ў звароце БХК. - Раней урад заяўляў пра намер накіраваць праект закона на экспертызу ў Парламенцкую асаблею Савета Еўропы, аднак гэта не было зроблена".

Копіі звароту БХК накіраваныя ў міжнародныя структуры, у тым ліку ў ПАСЕ, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі